Прадстаўнікі беларускай апазіцыі перадалі ў расійскае пасольства ў Вільнюсе граблі

Прадстаўнікі беларускай апазіцыі правялі 18 мая каля будынка расійскага пасольства ў Вільнюсе акцыю пратэсту супраць выдзялення Масквой Мінску крэдытаў.

Акцыя была арганізавана пасля заявы Аляксандра Лукашэнкі аб тым, што Расія гатова даць Беларусі крэдыты на агульную суму 6 млрд. долараў. Пазней расійскі бок растлумачыў, што размова фактычна ідзе пра 1 млрд. долараў у 2011 годзе з Антыкрызіснага фонду ЕўрАзЭС (яшчэ 2 млрд. — у 2012—2013 гадах, плюс 3 млрд. — даходы ад прыватызацыі). Тым не менш падчас акцыі фігуравала лічба 6 млрд.

Прысутныя перадалі ў пасольства Расіі зварот і граблі з надпісамі: "(Нявыкананыя) абяцанні", "(Атэістычныя) клятвы", "(Пустыя) запэўніванні", "Датацыі (на рэпрэсіі)", — маючы на ўвазе, што Расія ў выпадку выдзялення чарговага крэдыту наступіць на тыя ж граблі, што і раней. Удзельнікі акцыі прыйшлі з плакатамі "$6 млрд: гуманітарная дапамога катам беларускага народа", "Крэдыт працягвае жыццё дыктатуры", "Купі МАЗ: дапамажы пасадзіць невінаватых" і інш. У акцыі ўзялі ўдзел прадстаўнікі штабоў кандыдатаў у прэзідэнты на выбарах-2010 Уладзіміра Някляева і Андрэя Саннікава, кампаній "Еўрапейская Беларусь" і "Гавары праўду!", прадпрымальніцкага руху, студэнты ЕГУ. У заяве, якая была перададзена ў пасольства, гаворыцца, што "любы крэдыт, які атрымліваецца беларускай уладай, накіроўваецца на аплату працы рэпрэсіўнага апарату розных дзяржорганаў па палітычным пераследзе апазіцыйных сіл Беларусі, на ўтрыманне велізарнага ідэалагічнага, сілавога апарату". \Эканамічнай рацыянальнасці ў выкарыстанні сродкаў, што выдзяляюцца краіне, паводле вынікаў праўлення Лукашэнкі назіраць не даводзіцца, тады як прыкметы татальнага палітычнага і эканамічнага крызісу ў наяўнасці\, — лічаць аўтары заявы. Яны заклікалі кіраўніцтва Расіі "ў кантэксце наяўнага развіцця адносінаў паміж Расіяй і Беларуссю ўлічваць найперш інтарэсы народаў абедзвюх краін, а не асобных іх прадстаўнікоў, якія не прызнаны міжнароднай супольнасцю і з прычыны пэўных акалічнасцяў выконваць афіцыйную прадстаўнічую ролю дзяржавы".
Дзмітрый Уласаў, "БелаПАН"

Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение