Акцыя салідарнасці з беларускімі палітзняволенымі адбылася 16 траўня ў Кракаўскім прадмесці ў Варшаве. Акцыю ля галоўнай брамы Варшаўскага ўніверсітэта зладзілі беларускія грамадскія актывісты.
У дзень салідарнасці з беларускімі палітвязнямі, які ўжо традыцыйна адзначаеца 16 дня кожнага месяца, жыхары польскай сталіцы мелі магчымасць падпісацца пад Рэзалюцыяй Еўрапарламенту адносна ўвядзення эканамічных санкцыяў супраць рэжыму Лукашэнкі.