Раман Змітра Вішнёва выдадуць у Германіі

Кнігу «Замак, пабудаваны з крапівы» цяпер перакладаюць на нямецкую мову.

Кнігу «Замак, пабудаваны з крапівы» цяпер перакладаюць на нямецкую мову.

Пісьменнік ужо падпісаў кантракт з нямецкім выдавецтвам «Luxbooks» (Вісбадэн). Да зімы перакладчыца Марціна Якабсан павінна здаць раман у выдавецтва. І ў пачатку наступнага года кніга выйдзе па-нямецку.

Зміцер Вішнёў адзначыў, што ён перапрацаваў апошнія тры раздзелы кнігі. І раман з'явіцца па-нямецку ў новай рэдакцыі. Затым аўтар плануе перавыдаць кнігу і па-беларуску.

Марціна Якабсан перакладае з беларускай без пасярэдніцтва расійскай. Летась у іншым нямецкім выдавецтва выйшаў раман Альгерда Бахарэвіча «Сарока на шыбынеці» (пераклаў Томас Вайлер).

«Замак, пабудаваны з крапівы» выйшаў у 2010 годзе. Урыўкі з яго ўжо друкаваліся па-нямецку на сайце беларускай літаратуры ў Германіі literabel.de.

"Наша Ніва"


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение