Актывісты беларускай дыяспары пікетавалі Еўрабачанне

Актывісты беларускай дыяспары ў Нямеччыне, Францыі і Бельгіі  правялі пікет у Дзюсельдорфе перад будынкам, дзе адбываўся фінал Еўрабачання, з патрабаваннем вызвалення палітвязняў.

Актывісты беларускай дыяспары ў Нямеччыне, Францыі і Бельгіі  правялі пікет у Дзюсельдорфе перад будынкам, дзе адбываўся фінал Еўрабачання, з патрабаваннем вызвалення палітвязняў.Пікетоўцы трымалі бел-чырвона-белыя сцягі і плакаты, прысвечаныя беларускім палітычным вязням.

 

Акцыя беларускай дыяспары на Еўрабачанні ў Дзюсельдорфе

Сваё паведамленне для Радыё Свабода арганізатар акцыі Міхась Шэндзік суправадзіў наступнымі словамі:

“Мы лiчым, што акцыя атрымалася ўдалай, бо нас здымалi з дзесятак тэлевiзыйных кампаній (сярод якiх Euronews, Skynews, Al Djazira, расійски канал), бралi інтэрв'ю шматлiкiя радыёкарэспандэнты. Нас здымалi таксама тысячы глядачоў Еўрабачання. Сярод здымкаў дасылаем адзiн з палiцыяй (нямецкi АМАП), якая нас ахоўвала. Мы хочам, каб беларусы маглі пабачыць чалавечы твар нямецкага АМАПу і параўнаць яго з "тварам" беларускага АМАПу”.


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение