Андрэй Хадановіч прачытаў у Беластоку лекцыю пра Чэслава Мілаша

Сёлета літаратурны свет адзначае 100-годдзе легендарнага польскага паэта, набеліста Чэслава Мілаша. У гэтыя дні ў Кракаве, дзе ён жыў апошнія гады свайго жыцця і пахаваны, адбываецца літаратурны фестываль, прысвечаны юбілею славутага пісьменніка. Беларусь на ім прадстаўляе старшыня Беларускага ПЭН-цэнтру, паэт Андрэй Хадановіч.

11 траўня ён выступіў у Беластоцкім універсітэце перад мясцовымі аматарамі прыгожага пісьменства. Хадановіч распавёў пра сваё ўспрыманне творчасці Чэслава Мілаша, чытаў уласныя пераклады мілашаўскіх вершаў, расказаў 4-томнік перакладаў на беларускую мову творчасці Мілаша, які рыхтуецца да друку:

- Я прывёз з сабою ў Беласток 51-шы нумар часопісу “Дзеяслоў! З разгорнутай публікацыяй, прысвечанай стагоддзю Мілаша, новыя пераклады вершаў, нобелеўская лекцыя, фрагменты ягоных амерыканскіх лекцыяў, так званых Гарвардскіх лекцыяў. Мы чакаем ад укладальніка да рэдактараў, ад карэктараў, ад дызайнера, каб усё было зроблена і чакаем вялікага 4-томніка выбраных твораў. Гэта не поўны Мілаш, але, безумоўна, найпаўнейшы з магчымых сёння па-беларуску.

Андрэй Хадановіч таксама чытаў уласные вершы, адказваў на пытанні прысутных на імпрэзе, распавёў пра тыя захады, якія робіць Беларускі ПЭН-цэнтр у справе вылучэння Уладзіміра Някляева на Нобелеўскую прэмію. Імпрэза адбылася ў рамках традыцыных літаратурных сустрэч, прысвечаных беларускаму прыгожаму пісьменству, якія ладзяцца кафедрай беларускай культуры Беластоцкага ўніверсітэта.

Васіль Кроква, фота Аляксандра Максімюка

"Радыё Рацыя"