Мала ахвотных навучацца на факультэце беларусістыкі

Апошнія гады факультэт беларусістыкі, гісторыі Беларусі і культурнай антрапалогіі ў Еўрапейскім гуманітарным універсітэце мае праблемы з адсутнасцю жадаючых навучацца па гэтай спецыяльнасці. Адміністрацыя робіць розныя захады па прыцягненні ўвагі студэнтаў.

Жаданне атрымаць больш прыбытковую прафесію, а таксама і дэмаграфічны стан – гэта, на думку прафесара Алеся Смаленчука, асноўныя прычыны такой сітуацыі:

- Тут розныя прычыны, у тым ліку бесперспектыўнасць: прагматычна настроеная моладзь імкнецца мець такую спецыяльнасць, якая б ужо заўтра давала добры заробак і высокі жыццёвы стандарт. Ёсць і іншыя моманты: хаця б тое, што сітуацыя дэмаграфічнага крызісу прыводзіць да таго, што усё менш абітурыентаў пакідаюць беларускія школы. І плюс кошт адукацыі – вучыцца ў Літве, у Вільні даволі дорага. Усё гэта мае сваё значэнне.

За ўсе гады працы па-за межамі Беларусі ЕГУ усё часцей крытыкуюць. У прыватнасці, прадстаўнікі дэмакратычнай супольнасці не разумеюць, чаму такія высокі кошты на навучанне і чаму ва ўніверсітэце фактычна адсутнічае беларуская мова.

Зміцер Кісель, Радыё Рацыя