“Белавежа” прэзентавала тры новыя беларускія кнігі

Тры новыя кнігі беларускіх аўтараў былі прэзентаваны падчас сустрэчы сябраў Беларускага літаратурнага аб’яднання “Белавежа”, якая прайшла ў Беластоцкім універсітэце.

Тры новыя кнігі беларускіх аўтараў былі прэзентаваны падчас сустрэчы сябраў Беларускага літаратурнага аб’яднання “Белавежа”, якая прайшла ў Беластоцкім універсітэце.

Прэзентацыі папярэднічалі выступы рэдактара часопісаў “Наша вера” і “Ave Maria” Хрысціны Лялько і паэткі і перакладчыцы Аксаны Данільчык. Госці з Мінска не толькі пазнаёмілі прысутных са сваёй творчасцю, але і адказалі на пытанні наконт сітуацыі ў сучаснай беларускай літаратуры.

Пазней старшыня “Белавежы”, прафесар Ян Чыквін прадставіў прысутным новыя кнігі і іх аўтараў:

– У “Жураўлінай журбе” пані Лідзіі Маліноўскай маем дачыненне з вельмі цікавым дэбютам у жанры лірычнай мініяцюры. Прычым, гэтыя лірычныя мініяцюры выплываюць з глыбокага асабістага вопыту. “Выбранае” да 70-годдзя Валодзі Гайдука – гэтага надзвычай таленавітага чалавека. Тое, што ён напісаў, патрабуе дакладнага аналізу, інтэрпрэтацыі – гэта вельмі прафесіянальная паэзі, паэзія выпакутаваная. І Кацярына Сянкевіч – кніга, пад вельмі паэтычнаю назвай “Дачка ружы”.

Кацярына Сянкевіч - самая маладая ўдзельніца сустрэчы і літаб'яднання. Дваццацігадовая літаратарка завяршае навучанне ў Супрасльскім мастацкім ліцэі. На вокладцы кнігі - нацюрморт яе аўтарства.

Усе кнігі выйшлі ў Бібліятэцы літаратурнага аб’яднання “Белавежа”.

Таксама падчас сустрэчы “белавежцаў” выступіў галоўны рэдактар тыднёвіка беларусаў у Польшчы “Ніва” і дырэктар “Радыё Рацыя” Яўген Вапа, які распавёў пра ініцыятыву стварэння ў Польшчы Інстытута для нацыянальных меншасцяў. Ён адзначыў, што пытанне стварэння Інстытута пакуль адкладзенае, і выказаў спадзяванне, што гэта справа будучыні.

Ян Чыквін

Злева: Юры Баена, Яўген Вапа (стаіць), Георгій Валкавыцкі, Сакрат Яновіч

Хрысціна Лялько

Віялета Нікіцюк-Пэркоўская, Кацярына Сянкевіч

Паводле "Радыё Рацыя"


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение