Беларусы Варшавы ўзялі ўдзел у парадзе Шумана

7 траўня па вуліцах Варшавы прайшоў парад Шумана. З нагоды Дня Еўропы ва ўсіх сталіцах краінаў Еўрапейскага Саюза традыцыйна праходзяць святочныя шэсці. Беларусы Варшавы і сёлета прынялі актыўны ўдзел у мерапрыемстве.

7 траўня па вуліцах Варшавы прайшоў парад Шумана. З нагоды Дня Еўропы ва ўсіх сталіцах краінаў Еўрапейскага Саюза традыцыйна праходзяць святочныя шэсці.

Беларусы Варшавы і сёлета прынялі актыўны ўдзел у мерапрыемстве. Беларуская грамада пад нацыянальнымі бела-чырвона-белымі сцягамі прайшла па Кракоўскім прадмесці ад Замкавай плошчы да адмысловага Еўрапейскага мястэчка. Ганаровыя госці парада віталі дэлегацыі з розных краін аб'яднанай Еўропы, а таксама адмыслова прывіталі беларускую грамаду клічам: "Няхай жыве свабодная Беларусь!".

Фота: europeanbelarus.org

Фота: europeanbelarus.org

Фота: europeanbelarus.org

Напрыканцы імпрэзы быў разрэзаны вялікі торт з надпісам: "Адзінай Еўропе", першы кавалак адрэзаў былы прэм'ер-міністр Польшчы Тадэвуш Мазавецкі.

"Еўрарадыё"


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение