Адначасова з адкрыццём выставы адбудзецца прэс-канферэнцыя з нагоды 15-годдзя найбуйнейшай беларускай праваабарончай арганізацыі "Вясна".Падчас адкрыцця выставы адбудзецца сустрэча з прэзідэнтам Беларускага дому правоў чалавека Таццянай Рэвякай, старшынём Праваабарончага цэнтру "Вясна" Алесем Бяляцкім і праваабаронцам Валянцінам Стэфановічам, якія распавядуць пра дзейнасць арганізацыі "Вясна", сітуацыю з правамі чалавека ў Беларусі, пра рэпрэсіі пасля прэзідэнцкіх выбараў і лёсы рэпрэсаваных. Таксама на адкрыцці будуць прысутнічаць некаторыя з аўтараў фотаздымкаў экспазіцыі.
13.02.2018
Скарынаўская бібліятэка ў Лондане