Беларускі Вялікдзень у Празе

У пражскай царкве святых Кузьмы і Дзям’яна адбылося велікоднае набажэнства на беларускай мове. Урачыстую Літургію адслужыў беларускі уніяцкі святар з Аўстрыі айцец Андрэй Абламейка.
У пражскай царкве святых Кузьмы і Дзям’яна адбылося велікоднае набажэнства на беларускай мове. Урачыстую Літургію адслужыў беларускі уніяцкі святар з Аўстрыі айцец Андрэй Абламейка.Падчас набажэнства айцец Андрэй асвяціў пасхі, а пасля у тэатральнай залі суседняга кляштару бэнедыктынаў адбылася сяброўская сустрэча – агапа. Пражскія беларусы, паводле старога звычаю, пабіліся яйкамі і пачаставаліся велікоднымі булкамі.