У Варшаве праходзіць фотавыстава “25 гадоў пасля аварыі на Чарнобыльскай АЭС”

Ва ўніверсітэце кардынала Стэфана Вышыньскага ў Варшаве адчынілася фотавыстава “25 гадоў пасля аварыі на Чарнобыльскай АЭС”. Выстава змяшчае каля 60 шырокафарматных сучасных фатаздымкаў Чарнобыля і ваколіцаў.

Аўтарам здымкаў з’яўляецца Карнэліюш Консэк - каталіцкі місіянэр, які працуе ў Баранавічах. Каментар да здымкаў напісала журналістка газеты „Астравецкая праўда” Ніна Рыбік, якая суправаджала фатографа па дарозе ў Чарнобыль. 25 гадоў таму жанчына сама была эвакуяваная з вёскі ў ваколіцах Чарнобыля.

На фатаздымках паказаны закінутыя дамы, знакі, якія папярэджваюць аб высокай радыяцыі, а таксама жыццё ў Чарнобылі.

На выставе прадстаўлена не толькі „Белая сцежка” - шлях праз месцы, якія ахвотна наведваюцца турыстамі, але таксама месцы з “Чорнай” альбо “Бруднай сцежкі” - рэгіёны, дзе да гэтае пары ўзровень радыяцыі вельмі высокі і дзе жыццё ва ўсялякіх формах амаль адсутнічае.

“Польскае радыё для замежжа”