Дзень салідарнасці ў Гаазе

16 красавіка ў Гаазе (Нідэрланды) адбылася акцыя салідарнасці з беларускімі палітвязнямі, сем'ямі гвалтоўна зніклых беларусаў, з усімі ахвярамі падітычных рэпрэсій у Беларусі.

Акцыя прайшла з 13:00 да 14:00 па мясцовым часе ля будынка Міжнароднага суда ў Гаазе. Удзельнікі акцыі трымалі партрэты палітычных зняволеных і гвалтоўна зніклых беларусаў і плакаты з лозунгамі "Спыніць палітычныя рэпрэсіі ў Беларусі!", "Дыктатар у Беларусі - ганьба Еўропы" і іншыя. Акцыя выклікала вялікую цікавасць шматлікіх мінакоў і турыстаў.

Мерапрыемства было арганізавана ініцыятывай "Мы памятаем".

"Хартыя'97"