У Беластоку прагучыць лекцыя пра беларускую літаратуру

Сучасная беларуская літаратура стане тэмай сустрэчы ў межах Беларускіх чацвяргоў у Беластоцкім універсітэце. Госцем мерапрыемства стане беларускі паэт, эсэіст і выдавец Алесь Аркуш.
Алесь АркушСучасная беларуская літаратура стане тэмай сустрэчы ў межах Беларускіх чацвяргоў у Беластоцкім універсітэце.

Госцем мерапрыемства стане беларускі паэт, эсэіст і выдавец Алесь Аркуш, які зазначае, што ўпершыню будзе выступаць на такую тэму, але мае багаты досвед чытання лекцый на іншыя тэмы, датычныя беларускай культуры і літаратуры як у Беларусі, так і ў Польшчы. Алесь Аркуш лічыць, што сучасная беларуская літаратура мае свае асаблівасці:

- Для мяне вельмі цікавая тэма трансфармацыі літаратуры, якая адбылася на мяжы канца 80-х - пачатку 90-х гадоў, бо літаратура да таго часу была вельмі зманапалізавана - ідэалагічна і палітычна. І гэтае разняволенне, якое адбылося начатку 90-х, гэтая рэвалюцыйная трансфармацыя - усё гэта пакуль яшчэ не асэнсавана.

«Трэба спачатку збудаваць дом, прастору, дзе літаратура павінна існаваць», - дадае Алесь Аркуш. На яго думку, гэты дом беларускай літаратуры яшчэ добра не збудаваны, таму пра яго трэба рупіцца.

Сустрэча з Алесем Аркушам пройдзе на кафедры філалогіі Беластоцкага універсітэта. Пачатак а 17-ай гадзіне.

Яна Запольская, "Радыё Рацыя"