У Варшаве прайшоў пікет у падтрымку палітычных эмігрантаў

Акцыя-пікет у падтрымку Андрэя Жукаўца – беларуса, палітычнага эмігранта, які выехаў у Польшчу і ўжо на працягу 10 гадоў знаходзіцца на яе тэрыторыі як "беларускі злачынец" прайшла каля Міністэрства юстыцыі ў Варшаве.

Акцыя-пікет у падтрымку Андрэя Жукаўца – беларуса, палітычнага эмігранта, які выехаў у Польшчу і ўжо на працягу 10 гадоў знаходзіцца на яе тэрыторыі як "беларускі злачынец" прайшла каля Міністэрства юстыцыі ў Варшаве.

Статус злачынцы  Жукавец атрымаў з прычыны наяўнасці польска-беларускай дамовы ад 1994 года аб супрацы органаў правасуддзя, юстыцыі і органаў унутраных спраў. Чаго спрабавалі дабіцца беларусы і неабыякавыя палякі каля міністэрства?

- Пратэстуем супраць супрацоўніцтва польскіх і беларускіх органаў правасуддзя, супраць пераследу дзеячаў апазіцыі.

- Я шукаю справядлівасці ў справе тых беларусаў, якія знаходзяцца ў Польшчы, гэта не справа, калі палякі будуць за адно нібы пакт Молатава-Рыбентропа.

На падставе дамовы шэраг беларускіх палітычных эмігрантаў могуць быць пастаўлены як злачынцы. Доказаў беларускіх следчых органаў для польскага боку дастаткова для пачатку правядзення працэдуры праверкі. У найгоршым выпадку такая асоба можа быць экстрадыцыявана.

- Выступаем супраць дамовы Польшчы і Беларусі, якая была падпісана ў 1994 годзе аб дапамозе ў крымінальных справах. Хочам, каб польскія улады спынілі выкананне тых дамоў.

На дадзены момант беларускія актывісты шукаюць праўды ў калідорах польскіх чыноўнікаў. Гледзячы на справу Андрэя Жукаўца адным пікетам тут не абыдзецца.

Юрась Высоцкі, "Радыё Рацыя"