Людзі ўскладаюць кветкі ля беларускіх амбасадаў

Людзі прыходзяць да беларускай амбасады ў Расіі – ускладаюць кветкі, запальваюць знічы ў памяць аб трагедыі на станцыі метро “Кастрычніцкая” ў Мінску, а таксама пытаюцца, чым могуць дапамагчы, бо ў расіян жывая памяць пра тэракты ў Маскве.
Людзі прыходзяць да беларускай амбасады ў Расіі – ускладаюць кветкі, запальваюць знічы ў памяць аб трагедыі на станцыі метро “Кастрычніцкая” ў Мінску, а таксама пытаюцца, чым могуць дапамагчы, бо ў расіян жывая памяць пра тэракты ў Маскве – сказала для Радыё Рацыя дарадца амбасады Беларусі ў Маскве Ніна Шпак.

- Людзі прыходзяць да пасольства, ускладаюць кветкі, ставяць запаленыя знічкі, выказваюць спачуванні беларускаму народу. Вельмі перажываюць гэты боль, бо гэткае ж зло напаткала расіян у мінулым годзе, теракт, які адбыўся 29 сакавіка, застаецца ў памяці яшчэ многіх расіян, масквічэй.

Людзі прыходзяць да беларускіх амбасадаў і ў іншых краінах. Кажа першы сакратар беларускай амбасады ў Кіеве:

- Прыходзіць шмат тэлефанаванняў і шмат паведамленняў на электронны адрас, людзі выказваюць спачуванні, пытаюцца ці могуць неяк дапамагчы. Што тычыцца ўкраінскіх улад, то спецслужбы прынялі меры антытэрарыстычнага характару. Украінцы прыносяць кветкі да амбасады, першыя кветкі былі ўжо каля 8.30.

Аляксей Зелянкоў, прэс-сакратар амбасады Беларусі ў Варшаве:

- Варшавяне спачуваюць у сувязі з гэтай трагедыяй, ужо ўчора хутка пасля выбуху, варшавяне прыходзілі пад амбасаду і запальвалі знічы.

Улад Грынеўскі, "Радыё Рацыя"