У Швецыі прэзентуюць беларускія творы

“Гэта той спектакль, які трэба абавязкова паслухаць” – пісалі шведскія медыя пра радыёспектакль “Спасцігаючы каханне” па п'есе Мікалая Халезіна і Наталлі Каляды, прызентацыя якога адбылася на Шведскім радыё. Гэта першы беларускі драматургічны твор, які прагучаў у Швецыі.

Цяпер Шведскае радыё рахтуе радыёп’есу па творы Барыса Пятровіча да 25 гадавіны чарнобыльскай катастрофы. А таксама ў Швецыі рыхтуецца да выдання пераклад новага твора Барыса Пятровіча, паведаміў "Радыё Рацыя" беларускі журналіст і драматург у Швецыі Дзмітрый Плакс.

- Цяпер рыхтуецца да выдання другая кніжка Барыса Пятровіча, павінна выйсці літаральна ў траўні - гэта “Плошча” па-шведску. 25 красавіка ў нас у радыётэатры Шведскага радыё будзе прэм’ера спектакля па матывах эсэ Барыса Пятровіча “Нічый Чарнобыль” з нагоды 25-годдзя чарнобыльскай катастрофы.

Дзмітрый Плакс раней пераклаў на шведскую мову зборнік выбраных твораў Барыса Пятровіча “Фрэскі”, які выдала шведскае выдавецтва “Рамус”. Адметнасць гэтага перакладу - ён рабіўся непасрэдна з беларускай мовы на шведскую, а не праз трэцюю мову – рускую альбо англійскую, - як гэта было з іншымі беларускімі творамі.

Улад Грынеўскі, "Радыё Рацыя"

Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение