Барыс Кіт крочыць у другое стагоддзе

6 красавіка вядомаму беларускаму асветніку і навукоўцу Барысу Кіту спаўняецца 101 год. Напярэдадні гэтай даты Барыс Кіт выказаў падтрымку беларускім палітвязням.

6 красавіка вядомаму беларускаму асветніку і навукоўцу Барысу Кіту спаўняецца 101 год. Напярэдадні гэтай даты Барыс Кіт выказаў падтрымку беларускім палітвязням.

Ніякіх асаблівых урачыстасцяў на свой 101-ы дзень народзінаў Барыс Кіт не плануе, ён збіраецца сустрэць свята ў вузкім коле блізкіх і сяброў у нямецкім Франкфурце-на-Майне, дзе жыве апошнім часам.

Спадар Кіт па-ранейшаму імкнецца весці актыўны лад жыцця, хаця, як кажа, здароўе ў яго ўжо слабое: "Згодна з маім узростам здароўе ўжо не можа быць моцным. У такім узросце ўсе людзі робяцца слабымі. Гэта натуральна. Ужо, ведаеце, не магу хадзіць, вельмі мала хаджу. Хваробы мае звязаныя з узростам – усё прычэпліваецца… Але яшчэ мацуюся!" Нягледзячы на гэта Барыс Кіт актыўна цікавіцца, што адбываецца ў Беларусі, ЗША і іншых краінах,: "Чытаю, што магчыма, але робяцца слабымі вочы. Шмат не магу ўжо чытаць. Рыхтую кнігі, усялякія свае рэчы, якія планую выслаць у мой музей у Наваградак".

Сябры Барыса Кіта ў Мінску да ягонага дня народзінаў выпусцілі кнігу, падрыхтаваную пасля ягонага 100-гадовага юбілею. Спадар Кіт кажа, што актыўна падтрымлівае кантакты з сябрамі ў Беларусі, і што цяпер ён вельмі занепакоены тым, што адбываецца на Бацькаўшчыне, тым, як разгарнулася хваля рэпрэсіяў, тым, што многія актывісты знаходзяцца ў турмах або падаліся ў эміграцыю, хаваючыся ад пераследу: "Вельмі сумна, што так робіцца на Беларусі. Гэта прыпамінае мне мае гады, калі я жыў у Польшчы, і таксама сядзеў у турмах. Але выжыў. Два разы сядзеў пры польскай уладзе і адзін раз – пры нямецкай, у Глыбокім, у камеры смяротнікаў... Вельмі сумна і дрэнна гэта, але такі, відаць, наш лёс беларускі – заўсёды даводзіцца сядзець у турмах. Ніяк не можа Беларусь трапіць у добры час. На Украіне трошкі лепей і лягчэй, таксама як і ў Польшчы, яны выйшлі наперад, узняліся. А Беларусь яшчэ не можа ніяк…" Сёння, калі Барыса Кіта чакаюць шматлікія віншаванні і пажаданні з нагоды 101-га дня народзінаў, ён выказаў і свае пажаданні землякам, асабліва тым, хто знаходзіцца ў турэмных засценках: "Жадаю самага найлепшага шчасця ва ўсім: у прыватным жыцці, і ў змаганні за нашую краіну! Жадаю ім вытрываць цяжкія цярпенні".

“Радыё Свабода”


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение