“100 чорных дзён” - акцыя ў Варшаве

На Замкавай плошчы ў Варшаве адбылася акцыя, удзельнікі якой нагадвалі мінакам пра падзеі, што адбыліся ў Беларусі 19 снежня і ў наступныя 100 дзён.

На Замкавай плошчы ў Варшаве адбылася акцыя, удзельнікі якой нагадвалі мінакам пра падзеі, што адбыліся ў Беларусі 19 снежня і ў наступныя 100 дзён.

“100 чорных дзён” так назвала акцыю арганізатар мерапрыемства - інфармацыйнае бюро салідарнасці з дэмакратычнай Беларуссю пад кіраўніцтвам журналісткі Юліі Слуцкай.

- Мы зрабілі вялікія фотаздымкі памерам А0, банеры і паказалі на Замкавай плошчы. Мы бачылі, што гэта выклікае цікавасць. Варшавяне падыходзілі і пыталіся, што гэта такое. Мы давалі ім адрасы вязняў і запрашалі паслаць вязням паштоўкі. Людзі бралі з вялікай ахвотай. Будзе добра калі сапраўды з Варшавы пойдуць паштоўкі да беларускіх вязняў. Цяпер мы шукаем у Варшаве месца, дзе можна было зладзіць вялікую вулічную выставу фотаздымкаў па падзеях 19 снежня.

Замкавая плошча ў Варшаве традыцыйна з’яўляецца месцам правядзення розных пікетаў, хэпэнінгаў і дэманстрацыяў. Некалькі дзясяткаў беларусаў пад бел-чырвона-белымі сцягамі зрабілі там своеасаблівы калідор з вялікімі здымкамі, якія ілюструюць тое, што адбывалася ў Беларусі 100 дзён таму – у дзень прэзідэнцкіх выбараў.

Ганна Шайкоўская, "Радыё Рацыя" Фота: svaboda.org