У Празе адзначылі 100 дзён Плошчы

У цэнтры Прагі, на Вацлаўскай плошчы, адбыўся мітынг салідарнасці з палітычнымі вязнямі Беларусі.
У цэнтры Прагі, на Вацлаўскай плошчы, адбыўся мітынг салідарнасці з палітычнымі вязнямі Беларусі.
Адзін з удзельнікаў мітынга, пражскі студэнт Зміцер Кожух сказаў у інтэрвію Радыё Свабода:“Каля 40 беларусаў, неабыякавых да сітуацыі ў Беларусі, неабыякавых да палітычных рэпрэсіяў, сабраліся на Вацлаўскай плошчы ў самым цэнтры Прагі, каб выказаць сваю салідарнасць з тымі людзьмі, якія выключна за свае погляды цяпер знаходзяцца за кратамі ў засценках КДБ. Мы раздавалі паштоўкі. Кожны мінак мог падпісаць паштоўку пэўнаму палітвязню...”