Джуд Лоу і Кевін Спейсі ў Беларускім маршы свабоды на вуліцах Лондана + фота

У панядзелак у Лондане адбылася бадай што найбольш яскравая акцыя ў падтрымку дэмакратыі ў Беларусі за апошнія гады.

У панядзелак у Лондане адбылася бадай што найбольш яскравая акцыя ў падтрымку дэмакратыі ў Беларусі за апошнія гады.

А пятай гадзіне натоўп праваабаронцаў у пару соцень чалавек сгуртаваліся перад офісам піар-фірмы Grayling, якая аказвае паслугі ў прыцягненні інвестыцый у Беларусь. Удзельнікі мітынга заявілі, што купляючы прадпрыемствы ў Лукашэнкі, заходнія інвестары дапамагаюць мацаваць дыктатарскі рэжым у Беларусі.

Было запатрабавана неадкладна вызваліць усіх беларускіх палітычных вязняў.

У падтрымку палітычных выступілі галівудскія акторы Джуд Лоў і Кевін Спэйсі. Прамаўляла кіраўнічка беларускага «Свабоднага тэатра» Натальля Каляда, а таксама Ірына Багданава, сястра Андрэя Саннікава.

Пасля гэтага калона на чале з Джудам Лоў і Кевінам Спэйсі рушыла ў кірунку парламента. Шэсце пад бел-чырвона-белымі сцягамі і партрэтамі беларускіх палітвязняў расцягнулася на некалькі соцень метраў. Такога Лондан, напэўна, яшчэ не бачыў.

Пасля невялікага мітынга перад парламентам, група актывістаў прайшла ў будынак Парламента Вялікабрытаніі. У галоўнай залі парламенцкіх слуханняў Джуд Лоў і Мікалай Халезін на дзвюх мовах сыгралі спектакль «Пакаленне Jeans».

Кевін Спэйсі і Джуд Лоў

Кевін Спэйсі

Джуд Лоў

Джуд Лоў і Мікалай Халезін

Алесь Чайчыц, "Наша Ніва"


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение