Вітаўт Кіпель: Няма беларускай нацыянальнай дзяржавы

Шэраг урачыстых мерапрыемстваў, прымеркаваных да Дня Волі, прайшлі ў Нью-Йорку і Нью-Брансквіку, у тым ліку святочныя набажэнствы і дыскусіі.

Шэраг урачыстых мерапрыемстваў, прымеркаваных да Дня Волі, прайшлі ў Нью-Йорку і Нью-Брансквіку, у тым ліку святочныя набажэнствы і дыскусіі.

Як адзначае беларускі гісторык Вітаўт Кіпель, сёння ідэя беларускай незалежнасці палягае найперш у стварэнні нацыянальнай дзяржавы:

– Паводле мяне – стварыць дэмакратычную дзяржаву, дзе будзе свабодная эканоміка, дзе ініцыятыва кожнага чалавека будзе мець магчымасць развівацца. Можа быць і дзяржаўная эканоміка, але гэта будзе прыватная эканамічная сістэма і, безумоўна, нацыянальная дзяржаўнасць. Нам можна будзе выкладаць беларускую гісторыю, беларускую мову – стварэнне ў цэнтры Еўропы нацыянальнай дзяржавы, бо гэтай дзяржавы няма.

Паводле Вітаўта Кіпеля, цяпер у Беларусі існуе так званая «псеўдадзяржава» – без нацыянальнага зместу. 25 сакавіка – гэта шлях да стварэння сапраўднай беларускай незалежнай дзяржавы – дадае гісторык.

Улад Грынеўскі, "Радыё Рацыя"