Акцыя салідарнасці з Беларуссю адбылася ў Лодзі

У Лодзі ў межах святкавання Дня Волі адбылася акцыя салідарнасці з беларускімі палітзняволенымі. Арганізатарамі мерапрыемства выступілі студэнцы-каліноўцы, якія навучаюцца ў Лодзінскім універсітэце.

Як адзначае актывіст Маладога Фронту Станіслаў Стэсік, падчас акцыі былі падпісаны паштоўкі для палітзняволеных і адбылося малое шэсце па адной з галоўных вуліц горада.

Таксама на акцыі прысутнічаў моладзевы актывіст Андрэй Кім. Перад акцыяй, па словах Станіслава Стэсіка, прайшла канферэнцыя для студэнтаў з розных краін:

– Андрэй Кім распавёў аб сітуацыі ў Беларусі падчас выбараў, як выбары праходзілі, як мітынг разганялі, якая там цяпер эканамічная, грамадская і палітычная сітуацыя і г.д. На нашай акцыі былі і беларускія, і польскія студэнты, таксама з іншых краін. Мы прайшлі па адной з цэнтральных вуліц Лодзі і тым самым адзначылі Дзень Волі. Мы патрабавалі свабоду палітвязням, а посля ўжо малым шэсцем адзначылі пад бел-чырвона-белымі сцягамі Дзень Волі.

Па словах Станіслава Стэсіка, мінакі на вуліцах Лодзі пазітыўна ставіліся да акцыі і таксама актыўна падпісаліся на паштоўках на адрас палітычных зняволеных у Беларусі.

Яна Запольская, "Радыё Рацыя"