Дзень Волі ў Празе

Беларуская грамада ў Празе ўсклала кветкі да магілаў дзеячоў БНР на Альшанскіх могілках.

Сёння пражскія беларусы прыйшлі на Альшанскія могілкі, дзе пахаваныя прэзідэнты Рады Беларускай Народнай Рэспублікі Пётра Крэчэўскі і Васіль Захарка, міністар унутраных спраў БНР Тамаш Грыб (ягоная магіла была страчаная шмат гадоў таму) і спявак Міхась Забэйда-Суміцкі.

Беларусы ўсклалі кветкі да магілаў дзеячоў нацыянальнага Адраджэння. Уніяцкі святар а. Андрусь Абламейка прачытаў малітвы, прысутная праспявалі «Магутны Божа».

З кароткай прамовай да прысутных звярнуўся экс-кандыдат у прэзідэнты Беларусі Алесь Міхалевіч, які сказаў, што хаця і атрымаў палітычны прытулак у Чэхіі, але не мае «амбіцыяў быць эміграцыйным палітыкам», і пажадаў сустракаць наступныя ўгодкі Акту 25 сакавіка ў Беларусі як дзяржаўнае свята.

Відэа-прамову Алеся Міхалевіча можна паглядзець тут.

"Наша Ніва"