Лена Глагоўская: Язэп Найдзюк зберагаў традыцыі беларускай лацінкі

Доктар Лена Глагоўская з Кафедры беларускай культуры Універсітэта ў Беластоку распавяла пра сустрэчу, прысвечаную вядомаму беларускаму нацыянальнаму дзеячу, выдаўцу і друкару Язэпу Найдзюку.
Доктар Лена Глагоўская з Кафедры беларускай культуры Універсітэта ў Беластоку распавяла пра сустрэчу, прысвечаную вядомаму беларускаму нацыянальнаму дзеячу, выдаўцу і друкару Язэпу Найдзюку.

Сустрэча пройдзе на кафедры беларускай культуры Беластоцкага ўніверсітэта ў межах Беларускіх чацьвяргоў. Падчас мерапрыемства адбудзецца прэзентацыя кнігі аўтарства Язэпа Найдзюка "Пазнавайма гісторыю беларускага народу". Кнігу ў 2010 годзе выдала Беларускае гістарычнае таварыства ў Беластоку.

РР: Чаму гэтая кніга выйшла лацінкай. Сёння мала хто ў Беларусі ўжывае гэты шрыфт, мала хто яго чытае?

Пытанне вельмі добрае. Кніга выйшла лацінкай, бо, па-першае, яна так была напісана самім Язэпам Найдзюком. Кніга была так напісана мэтанакіравана – пісалася яна ў 1980-я гады і перад усім для беларускай моладзі ў Польшчы, на Беласточчыне, моладзі, якая ўжо паланізавалася. Язэп Найдзюк бачыўшы гэты працэс, пісаў сваю кнігу лацінкай, каб была яна больш даступнай для чытання ў гэтым асяроддзі. Язэп Найдзюк быў прыхільнікам лацінкі ды ў сваёй выдавецкай, рэдактарскай і друкарскай працы ён ад пачатку займаўся амаль выключна друкам на лацінцы. У 1929-1939 гадах ён выдаваў часопіс для моладзі «Шлях моладзі» – таксама лацінкай. Сам Найдзюк выхаваўся ў асяроддзі часопіса «Крыніца» – часопіс гэта быў органам Беларускай хрысціянскай дэмаратыі ды таксама выходзіў лацінкаю. Можна сказаць, што Найдзюк зберагаў традыцыі беларускай лацінкі па сённяшні дзень.

РР: Язэп Найдзюк увайшоў у актыўнае беларускае жыццё яшчэ ў даваенны час у Вільні, а памёр у 1980-я гады ў польскім Інаўроцлаве. Распавядзіце, калі ласка,  у скароце, што адбылося ў гэты прамежак?

Жыццё Найдзюка паміж 1909 і 1984 гадамі можна падзяліць на два асноўныя перыяды – беларускі і польскі, да 1945 года і пасля яго. У беларускім перыядзе Язэп Найдзюк з 1926 года знаходзіўся ў Вільні. Дзякуючы свайму беларускаму дзядзьку і дэпутату ў польскім Сойме Фабіяну Ярэмічу, ён стаў працаваць у заснаванай тады беларускімі дзеячамі друкарні імя Фрнцыска Скарыны ў Вільні. Там ён пачынаў сваю працу – спачатку быў разносчыкам друкаў, потым наборшчыкам, а ў 1927 годзе, чаму паспрыяла сітуацыя з працэсам «Грамады» і арыштамі беларускіх дзеячоў, стаў дырэктарам друкарні...

***

Сустрэча пачнецца 24 сакавіка ў 17.00 гадзін у Кафедры беларускай культуры ў Беластоку. Мерапрыемства прымеркаванае да святкавання 93-х угодкаў абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі.

Гутарыў Мікола Ваўранюк, "Радыё Рацыя"


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение