Па словах адказнага сакратара аргкамітэту БХД Дзяніса Садоўскага, шэраг мерапрыемстваў адбудзецца таксама і ў самім цэнтры Берліну, іх мэта – салідарнасць з асуджанымі актывістамі і прыцягненне ўвагі да парушэння правоў у беларускіх турмах.
- Падчас майго візіту ў Берлін у нас была сустрэча з дэпутатам бундэстага, кітаўніком адной з маладзёвых арганізацый. Падчас гэтай сустрэчы прысутнічала кіраўніцтва гэтай маладзёвай арганізацыі. Запланавана, што яны пачнуць акцыі, прымеркаваныя да гэтых судоў. Будуць пікетаваць з партрэтамі палізвязняў каля беларускай амбасады ў Берліне, на цэнтральным пляцы Берліна і ў іншых гарадах Германіі.
Апроч вулічных акцый сябры моладзевага крыла ХДС/ХСС маюць намер распачаць шырокую інфармацыйную кампанію. Плануецца, што ў большасці вялікіх гарадоў Нямеччыны з’явяцца інфармацыйныя матэрыялы аб сітуацыі ў Беларусі, а таксама адрасамі службовых асобаў, ад якіх залежыць лёс затрыманых 19 снежня.