

Каардынатар праекта Яанна Стэльмашук распавяла, што будзе чакаць наведнікаў падчас нядзельнай сустрэчы:
- Будзем гаварыць пра даволі цікавую гісторыю Шчытоў. Хочам запрасіць Дарафея Фіёніка, які мае багатую калекцыю архіўных фотаздымкаў, якія можна будзе паглядзець у мультымедыяльнай прэзентацыі, ён таксама раскажа пра цікавосткі, звязаныя з гэтымі здымкамі і звязаныя з гісторыяй Шчытоў.
Спатканне, арганізаванае Звязам Беларускай Моладзі, пройдзе ў 12 гадзін.
Сустрэчы ў рамках цыкла “Традыцыя – сучаснасць – будучыня” будуць адбывацца кожныя два – тры тыдні. Мэтай праекта з’яўляецца паглыбленне ведаў пра гісторыю і традыцыі, а таксама пра сучаснае культурнае жыццё Беларусаў Падляшша.