"Спасцігаючы каханне" па-шведску

2 красавіка на Шведскім радыё адбудзецца прэм'ера радыёспектакля “Спасцігаючы каханне” па п'есе Мікалая Халезіна і Наталлі Каляды. Гэта першы беларуски драматургічны твор, якое прагучыць у эфіры шведскай радыёсеткі.

2 красавіка на Шведскім радыё адбудзецца прэм'ера радыёспектакля “Спасцігаючы каханне” па п'есе Мікалая Халезіна і Наталлі Каляды. Гэта першы беларуски драматургічны твор, якое прагучыць у эфіры шведскай радыёсеткі.

П'еса “Спасцігаючы каханне” заснавана на дакументальным матэрыяле, і распавядае аб гісторыі кахання і трагедыі, якая напаткала сям'ю Ірыны і Анатоля Красоўскіх. Спектакль “Спасцігаючы каханне” быў пастаўлены ў Беларускім Свабодным тэатры ў 2008 годзе, і з тых часоў быў паказаны больш, чым у дзесяці краінах свету. “Шведскі радыётэатр, нароўні з нямецкім і брытанскім, з'яўляецца адным з сусветных лідараў у гэтай сферы. Там працуюць майстры вельмі высокага класа, а для аўтара гэта самае важнае - каб твая п'еса ставілася прафесійна”, - кажа Мікалай Халезін. “Да прыкладу, мяне ўразіў факт таго, што гукарэжысёр Лена Самуэльсан пры агучванні не выкарыстоўвае сэмпліраваныя гукі, а толькі сапраўдныя прадметы, - пры пастаноўцы радыёспектакляў гэта робяць у свеце адзінкі”. Рашэнне аб пастаноўцы “Спасцігаючы каханне” было прынята ў снежні 2010 года. Кантракт заключаны на шасціразовы пракат радыёспектакля на працягу 3 гадоў. Аўтарам перакладу стаў беларускі журналіст і пісьменнік з Швецыі Дзмітры Плакс. Рэжысёрам - Наталі Рынглер, вядомая беларусам па пастаноўцы спектакля “Борух. Эмануэль” на сцэне Купалаўскага тэатра.

Рэжысёр пастаноўкі Наталі Рынглер

Выканаўца галоўнай ролі Ірыны Красоўскай Аніка Халін

Выканаўца ролі Анатоля Красоўскага Іван Мацісас Пэтэрсан

Гукарэжысёр спектакля Лена Самуэльсан

 

charter97.org


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение