Сустрэчы з Беларуссю ў Варшаве

15 сакавіка Незалежнае Згуртаванне Студэнтаў Варшаўскага ўніверсітэта зладзіла шэраг культурніцкіх мерапрыемстваў, тэматычна звязаных з Беларуссю.

15 сакавіка Незалежнае Згуртаванне Студэнтаў Варшаўскага ўніверсітэта зладзіла шэраг культурніцкіх мерапрыемстваў, тэматычна звязаных з Беларуссю.

У адным з будынкаў універсітэта можна было паглядзець выстаўку фотаздымкаў пра Беларусь, а таксама паслухаць беларускую паэзію ў дзвухмоўных варыянтах ды пакаштаваць народных страў.

«Сатырай у дыктатуру» - пад такім назовам прайшла наступная частка імпрэзы. У Казіміраўскім палацы свой перформанс прадставіў гледачам вядомы мастак Алесь Пушкін. Прысутныя на сустрэчы мелі магчымасць паўдзельнічаць у дыскусіі з вышэй згаданым артыстам ды Вальдэмарам «Маёрам» Фрыдрыхам, дзеячам польскай Аранжавай альтэрнатывы.

Алесь Пушкін адказаў на шэраг пытанняў гледачоў, выказаў сваё меркаванне наконт адносінаў паміж мастацтвам і палітыкай, а таксама шырэй распавёў аб ладжаных ім праектах і перформансах у родным Бабры і Минску.

Арганізатары паабяцалі, што гэта не апошнія сустрэчы з Беларуссю, у планах ёсць чарговыя падобныя мерапрыемствы.

Ганна Мордань, Варшава, "Радыё Рацыя"


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение