Дзень беларускай салідарнасці ў Варшаве

Варшаўскія беларусы, сярод якіх: студэнты, палітычныя ўцекачы, актывісты няўрадавых арганізацый, ладзяць безупынную акцыю салідарнасці каля Палаца Культуры. Сёння, 16-га сакавіка адбудзецца акцыя салідарнасці ў выглядзе хэпенінгу.

Варшаўскія беларусы, сярод якіх: студэнты, палітычныя ўцекачы, актывісты няўрадавых арганізацый, ладзяць безупынную акцыю салідарнасці каля Палаца Культуры. Сёння, 16-га сакавіка адбудзецца акцыя салідарнасці ў выглядзе хэпенінгу.

Пра акцыю распавядае Зміцер Бародка.

- Дзень беларускай салідарнасці адбудзецца ля Палаца Культуры а 16 гадзіне. У акцыі прымуць удзел актывісты кампаніі “Грамадзянская Беларусь”, актывісты ініцыятывы “Wolna Białoruś”, таксама адлучаюцца актывісты іншых арганізацыі, такіх як „Związek na rzecz demokracji na Białorusi”, „Amnesty International”, „Open Belarus.” Як звычайна актывісты будуць стаяць са сцягамі і банерамі і распаўсюджваць улёткі, якія будуць інфармаваць варшавян, палякаў аб тым, што цяпер адбываецца ў Беларусі. Мы лічым, што тэма Белаурсі не павінна сыходзіць з інфармацыйнай прасторы Польшчы.

Акцыя салідарнасці – бадай адна з нешматлікіх формаў супрацоўніцтва шэрагу арганізацый, якія займаюцца Беларуссю. На жаль, цеснага супрацоўніцтва на ўзроўні каардынацыі дзеянняў няма. Далёка не ўсе беларусы гатовы яднацца для супольнай справы, прычыны таму часамі бываюць нават звычайныя асабістыя. Магчыма, менавіта гэтая акцыя салідарнасці дапаможа паказаць сваю еднасць для дасягнення пастаўленай мэты.

Юрась Высоцкі, Варшава, "Радыё Рацыя"


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение