Афіцыйна адчыніў свае дзверы Цэнтр адукацыі і прамоцыі беларускай культуры ў Шчытах

Асвячэннем будынка пачалася ўрачыстасць адкрыцця Цэнтра адукацыі і прамоцыі беларускай культуры ў Шчытах. Цэнтр мае служыць усім людзям, усім беларусам Падляшша, а ў першую чаргу жыхарам Шчытоў і ваколіцаў.

Асвячэннем будынка пачалася ўрачыстасць адкрыцця Цэнтра адукацыі і прамоцыі беларускай культуры ў Шчытах.

Госці мерапрыемства – а гэта прадстаўнікі духавенства, прадстаўнікі ўрада, дзеячы беларускіх арганізацый Падляшша – прыйшлі павіншаваць Звяз беларускай моладзі з адкрыццём цэнтра ды прапанаваць сваю дапамогу ў рэалізацыі супольных праектаў, накіраваных на падтрымку культуры беларускай нацыянальнай меншасці ў Польшчы.

Адрамантаваны будынак старой школы мае служыць усім людзям, усім беларусам Падляшша, а ў першую чаргу жыхарам Шчытоў і ваколіцаў.

Звяз беларускай моладзі запрашае да супрацоўніцтва ўсе арганізацыі ды ўстановы, якія працуюць у галіне адукацыі і культуры.

Настаяцель шчытоўскага прыхода а. Ян Сцепанюк асвяціў сядзібу Цэнтра, блаславіў яе дзейнасць ды падараваў Звязу беларускай моладзі ікону

Цэнт адукацыі звонку – раней тут была школа

Дарафей Фіёнік – даследчык гісторыі Падляшша і мінулага вёскі Шчыты – віншуе з адкрыццём Цэнтра

Пра праекты, што будуць ажыццяўляцца Цэнтрам адукацыі расказваюць Яанна Стэльмашук...

... і Міхал Троц

Пасля некалькіх гадоў працы пры добраўпарадкаванні занядбанай школы, Міхась Сцепанюк ды Ігар Лукашук пераапрануліся ў гарнітуры і цяпер асвойваюць ролю менеджэраў культуры

Павіншаваў моладзь Пётр Сельвясюк – войт гміны Орля, на тэрыторыі якой знаходзіцца Цэнтр адукацыі

Падарунак з нагоды адкрыцця пакінуў віцэпрэзідэнт Беластока Аляксандр Сасна – ураджэнец Арлянскай гміны

Удзельнікі зрабілі памятны здымак на ўзор гістарычнага здымка з пачатку мінулага стагоддзя, які цяпер аздабляе галоўную залу Цэнтра

Усім, хто дапамог вярнуць шчытоўскую школу да дзейнасці, Звяз беларукай моладзі дарыў сімвалічныя цагліны – на здымку прадстаўнікі галоўнага спонсара – Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі Польшчы: Дабяслаў Жэмянеўскі і Яраслаў Малэцкі

Мастацкае віншаванне ад гурта «Ilo & Friends»

На сцяне ў заднім плане падараваны Дарафеем Фіёнікам гістарычны здымак са Шчытоў (1909 г.)

Цэнтр адукацыі запрашае

Наталля Герасімюк
Фота і каментары да іх – Аляксандр Максімюк

Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение