Хілары Клінтан адзначыла прэміяй Насту Палажанку

20-гадовая Наста Палажанка стала першай беларускай, узнарагоджанай прэстыжнай Міжнароднай жаночай прэміяй за мужнасць, якую Дзяждэпартамэнт ЗША прысуджае штогод 10 жанчынам розных узростаў і нацыянальнасцяў.
20-гадовая Наста Палажанка стала першай беларускай, узнарагоджанай прэстыжнай Міжнароднай жаночай прэміяй за мужнасць, якую Дзяждэпартамэнт ЗША прысуджае штогод 10 жанчынам розных узростаў і нацыянальнасцяў. Цырымонія ўзнагароджання прайшла 8 сакавіка ў Вашынгтоне.
Хілары Клінтан, якая ўручала ўзнагароды, выказала шкадаванне ў сувязі з тым, што Наста Палажанка і Ёані Санчэз з Кубы не здолелі прыехаць на цырымонію, бо ўлады іх краінаў ім гэтага не дазволілі. Клінтан сказала :”Наста Палажанка з Беларусі жыве ў складаны час. Краіна ў цэнтры Еўропы дагэтуль прыгнятае свой народ, фальсіфікуе выбары, самым жорсткім і брутальным чынам знявольвае палітычных апанентаў, каб іх папалохаць. Але яна не спужалася і выказала сваю пазіцыю.” Намесніца старшыні “Маладога фронту” Наста Палажанка з'яўляецца адной з абвінавачаных па справе аб так званых масавых беспарадках у Мінску 19 снежня. Яе арыштавалі 20 снежня ва ўласнай кватэры. Амаль два месяцы яна знаходзілася ў СІЗА КДБ. 17 лютага яе выпусцілі пад падпіску аб нявыездзе. Раней у інтэрвію Свабодзе Наста так пракаментавала сваё ўганараванне прэміяй:"Для мяне гэтая прэмія — найперш удзячнасць усім тым людзям, якія выйшлі 19 снежня на плошчу, гэта гонар за маіх сяброў маладафронтаўцаў: Змітра Дашкевіча, Уладзя Яроменка, Алеся Кіркевіча, Паўла Севярынца, Эдуарда Лобава — за ўсіх, хто яшчэ застаецца за кратамі. І безумоўна, калі гэта прэмія прысуджаецца жанчынам, я не магу не адзначыць мужных Ірыну Халіп і Наталлю Радзіну, з якімі я была ў турме разам. Таму гэтая прэмія — наша агульная, я не лічу яе персанальна маёй прэміяй".Сярод іншых лаўрэатак сёлетняй прэміі – першая жанчына-кіраўнік краіны ў Цэнтральнай Азіі – прэзідэнт Кіргізстана Роза Атунбаева, а таксама жанчыны з Афганістана, Пакістана, Мексыкі, Кітая, Вугоршчыны, Камеруна, Ярданіі.

Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение