У Варшаве патрабуюць вызваліць палітвязняў

Каля ўсім вядомага архітэктурнага сімвала камуністычнай Польшчы – Палаца культуры ў Варшаве, кожны будні дзень ад 17 да 18 праходзяць акцыі салідарнасці з беларускімі палітзняволенымі.

Каля ўсім вядомага архітэктурнага сімвала камуністычнай Польшчы – Палаца культуры ў Варшаве, кожны будні дзень ад 17 да 18 праходзяць акцыі салідарнасці з беларускімі палітзняволенымі.

Удзельнікі акцый чарговы раз спрабуюць прыцягнуць увагу польскага грамадства і ўсімі магчымымі спосабамі данесці інфармацыю аб тым, што адбываецца з беларускімі вязнямі.

- Мы ведаем, што яны будуць праходзіць да 25 сакавіка, але гэта не значыць, што 25 усё скончыцца. Мы гатовыя рабіць гэта кожны дзень толькі таму, каб прыцягнуць увагу грамадскасці. На фоне апошніх падзей у арабскім свеце тэма Беларусі забываецца, а там надалей правіць дыктатар, у засценках томяцца нявінныя людзі, і ў адносінах да іх прымяняюцца жорсткія катаванні.

Адзін з арганізатараў акцый, каардынатар кампаніі “Еўрапейская Беларусь” – Зміцер Бародка, запрашае далучацца ўсіх неабыякавых беларусаў, якія жывуць у польскай сталіцы да пікетаў салідарнасці.

Юрась Высоцкі, "Радыё Рацыя"


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение