У Літве адбудзецца першы Міжнародны кангрэс даследчыкаў Беларусі

У верасні збяруцца больш за сто навукоўцаў з розных краін, каб абмеркаваць дасягенні найноўшай гісторыі Беларусі. Па словах сябра аргкамітэту кангрэса Эдуард Мазько, мэта мерапрыемства -- "як мага шырэй зацікавіць беларускай тэматыкай тых, хто пра нашу краіну ведае мала".

У верасні збяруцца больш за сто навукоўцаў з розных краін, каб абмеркаваць дасягенні найноўшай гісторыі Беларусі.

Як паведаміў Еўрарадыё сябра аргкамітэту кангрэса Эдуард Мазько, маштабнае мерапрыемства праводзіцца для таго, каб Беларусь не закрывалася ад Захаду:

"Акурат і месца канферэнцыі для гэтага вельмі пасуе – універсітэт Вітаўта Вялікага ў Каўнасе. А ўвогуле мы хочам стварыць пэўную інтэлектуальную правакацыю: як мага шырэй зацікавіць беларускай тэматыкай тых, хто пра нашу краіну ведае мала".Сярод тэм секцый і дыскусій кангрэса заўялены "Беларуская мадэль", "1991-2011 – падсумаванне двух дзесяцігоддзяў", "Беларусь і Усходняе партнёрства", "Выбары ў Беларусі, 2008-2010: наступствы і перспектывы", "Беларуска-літоўскія стасункі – стан, перспектывы, перашкоды".Арганізатарамі з беларускага боку выступаюць Агенцыя гуманітарных тэхналогій і Цэнтр сацыяльных інавацый, Беларускі інстытут стратэгічных даследаванняў, сайт экспертнай супольнасці "Наше мнение", Інстытут палітычных даследаванняў "Палітычная сфера".

"Еўрарадыё"


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение