З сённяшняга дня эстонскія нацыянальныя візы для беларусаў будуць бясплатнымі

З сённяшняга дня Эстонія адмяняе консульскі збор за доўгатэрміновую нацыянальную візу для грамадзян Беларусі.

Такое рашэнне было прынята 3 лютага на пасяджэнні эстонскага ўрада. Міністр замежных спраў Урмас Паэт заявіў, што мэта гэтага кроку — выказаць падтрымку грамадзянскай супольнасці Беларусі. Падставай для хадайніцтва аб выдачы нацыянальнай візы з'яўляецца кароткатэрміновая праца ў Эстоніі — напрыклад, прадстаўнікоў творчых прафесій, выкладчыкаў, студэнтаў, спартсменаў, трэнераў. Нацыянальную візу таксама можна атрымаць для вучобы, догляду хворага сваяка, для працы нянькай. Доўгатэрміновая віза дае права знаходзіцца на тэрыторыі Эстоніі да 180 дзён на працягу года. Аналагічнае рашэнне, нагадаем, прынялі Польшча і Латвія.

Таццяна Каравянкова, "БелаПАН"

Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение