У Гданьску прайшла літаратурная вечарына, прысвечаная Уладзіміру Някляеву

У гданьскім арт-кафэ "Фікцыя" вечарам 26 лютага прайшла вечарына "Літаратура супраць дыктатуры", прысвечаная творчасці Уладзіміра Някляева, які знаходзіцца пад хатнім арыштам як абвінавачаны ў арганізацыі і ўдзеле ў масавых беспарадках у Мінску 19 снежня 2010 года.

Мерапрыемства адкрылі Франак Вячорка і Мацей Годак. Яны прачыталі верш Някляева "Мы ляжым на таках..." па-беларуску і ў перакладзе на польскую мову.

Старшыня аб'яднання беларусаў Памор'я "Хатка" доктар паліталогіі Алена Глагоўская прачытала лекцыю аб паэце і падзялілася ўспамінамі аб супрацоўніцтве з ім.

Вечарына працягнулася чытаннем вершаў Някляева і аповесці "Кот Клаўдзіі Пятроўны" ў перакладзе Малгажаты Бухалік.

Дыскусія на тэму ўдзелу дзеяча культуры ў палітыцы перайшла да абмеркавання палітычнай сітуацыі ў Беларусі. Удзельнікаў імпрэзы цікавілі адсутнасць адзінага кандыдата ў прэзідэнты ад апазіцыі і становішча незалежных СМІ.

Паводле слоў арганізатара вечарыны Надзеі Вярбоўскай, тое, што арт-кафэ "Фікцыя" з цяжкасцю ўмясціла ўсіх ахвотных узяць удзел у сустрэчы, з'яўляецца знакам, што падзеі ў Беларусі застаюцца цікавымі польскаму грамадству, нягледзячы на падзеі ў Паўночнай Афрыцы.

Сцяпан Свідэрскі, “БелаПАН”


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение