У Крынках прыгадалі Мар’яна Пецюкевіча

Даследчыка фальклору Беласточчыны Мар’яна Пецюкевіча прыгадалі на сустрэчы ў Публічнай біблятэцы ў Крынках. Мар’ян Пецюкевіч быў сведкам і ўдзельнікам беларускага нацыянальнага руху ў міжваенны перыяд.
Даследчыка фальклору Беласточчыны Мар’яна Пецюкевіча прыгадалі на сустрэчы ў Публічнай біблятэцы ў Крынках. Мар’ян Пецюкевіч быў сведкам і ўдзельнікам беларускага нацыянальнага руху ў міжваенны перыяд.

Пасля ссылкі ў Сібір ён апынуўся ў Торуні, дзе працаваў этнографам пры новаствараным музеі. Ён займаўся вывучэннем ваколіцаў Гайнаўкі і Саколкі.

Па словах доктара Гражыны Харытанюк, дзякуючы даследаванням Мар’яна Пецюкевіча матэрыяльная культура Беласточчыны не загінула:

– Яго вельмі цікавіла Беласточчцна – па-першае таму, што гэта цікавая краіна, памежжа, як ён казаў, польска-беларуска-літоўскае памежжа. У яг, натуральна, была свядомасць таго, што матэрыяльная культура беларусаў  знікае. Ён звязаўся з Галоўным праўленнем Беларускага грамадска-культурнага таварыства – там была этнаграфічная секцыя – і дзякуючы гэтаму ён мог даследаваць тэрыторыю Беласточчыны.

Спадчыну Мар’яна Пецюкевіча складаюць некалькі збораў этнаграфічных нататак з падарожжаў па Сакольшчыне.

Сустрэча ў бібліятэцы ў Крынках, арганізаваная мясцовым згуртаваннем “Terra Incognita”, стала чарговым мерапрыемствам, прысвечаным беларускай культуры і яе постацям.

Паводле “Радыё Рацыя”


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение