Прафесар Зіна Гімпелевіч пераклала на рускую мову сваю манаграфію пра Васіля Быкава.
Аўтар кнігі - прафесар германа-славянскай кафедры Універсітэта Ватэрлоо (Канада), прэзідэнт канадскай Асацыяцыі славістаў, адна з заснавальніц (1989 г.) вядомага ў Канадзе Фонду дапамогі беларускім дзецям, якія пацярпелі ад Чарнобыльскай катастрофы. Кніга пра Васіля Быкава - яе пятая манаграфія і адначасова першае на Захадзе сур'ёзнае даследаванне творчасці сусветна вядомага беларускага пісьменніка. Напісаная на англійскай мове і разлічаная на заходняга чытача, кніга атрымала мноства станоўчых водгукаў. Падбадзёраныя поспехам, аўтарка пераклала яе на рускую мову, перапрацавала ў разліку на чытача, бліжэй знаёмага з творчасцю В. Быкава і рэаліямі яго твораў. А таксама дапоўніла выданне поўным тэкстам шырокага інтэрв'ю, ўзятага ў пісьменніка незадоўга да смерці.
Зина Гимпелевич. Василь Быков: Книги и судьба М.: Новое литературное обозрение, 2011. — 400 с.ISBN 978-5-86793-853-6