
Конкурс беларускай гавэнды, па словах яго арганізатара, настаўніка беларускай мовы Яна Карчэўскага, гэта добры спосаб захавання традыцый.
- Ідэя, зразумела, гэта падтрыманне беларускай мовы як літаратурнай, так і дыялектнай на Гайнаўшчыне, на Беласточчыне. Папулярызацыя беларускіх твораў, народных расказаў, легендаў, казак. А таксама вучні развіваюць свае здольнасці выступленняў перад шырэйшай публікай на сцэне.
На конкурсе гучаць як творы вядомых беларускіх пісьменнікаў, так і адмыслова напісаныя тэксты, аўтарамі якіх з’яўляюцца настаўнікі або самі вучні. У конкурсе могуць прымаць удзел як адзіночныя выступоўцы, так і дуэты. Спаборніцтвы праводзяцца ў трох узроставых катэгорыях.
Сёлета за званне лепшага расказчыка змагаюцца 19 удзельнікаў з розных школ Гайнаўскага павета.
Наталля Герасімюк, “Радыё Рацыя”