

Ідэя ператварыць апусцелы будынак школы ў сучасны цэнтр культуры належыць Звязу беларускай моладзі.
Як адзначыў Міхась Сцепанюк, старшыня Звязу і журналіст радыё "Беласток", пачынаючы з сакавіка ў цэнтры будуць ажыццяўляцца першыя праекты:
– Кожныя два тыдні, кожны тыдзень будзем сустракацца з цікавымі людзьмі – сустрэчы будуць пра гісторыю, рукадзелле... Напрыканцы сакавіка ў Шчытах адкрыецца тэатральная сцэна – мы хочам, каб з’явіліся акцёры, якія будуць паказваць свае спектаклі, у большасці для дзяцей.
Цэнтр адукацыі і прамоцыі беларускай культуры, паводле задумы стваральнікаў, павінен стаць актыўнай культуратворчай пляцоўкай на сутыку трох гмінаў. Больш падрабязную інфармацыю пра цэнтр можна знайсці тут.