
Выстава мастака, разбяра па дрэве Уладзіміра Наўмюка пад назвай "Сума ў дрэве" распачалася ў цэнтры імя Людвіка Заменгофа ў Беластоку.
Скульптуры з дрэва, прадстаўленыя на выставе, адлюстроўваюць і паказваюць жыццё вёскі беларускага Падляшша.
Сам мастак называе выставу сціплай, але цешыцца, што яна атрымалася.
- Нечага мне ўвесь час не хапала, магчыма, таго каб усе гэтыя экспанаты сабраліся ў адным месцы, і разам будуць прадстаўляць тое сяло, не толькі маё сяло але нашу падляшскую ваколіцу, беларускае асяроддзе. Вось так і наспела гэтая выстава.
Выстава будзе працаваць у цэнтры імя Людвіка Заменгофа у Беластоку да 20 сакавіка.
Паводле "Радыё Рацыя"