У Стакгольме прайшла акцыя салідарнасці з беларускімі палітвязнямі

У цэнтры Стакгольма 19 лютага прайшоў пікет салідарнасці з беларускімі палітзняволенымі. Арганізатарамі акцыі выступіла грамадскае аб’яднанне «Беларусы Швецыі».

У ёй узялі ўдзел прадстаўнікі дыяспары, а таксама сваякі палітзняволеных. Пікетчыкі раздавалі прахожым звароты ў Адміністрацыю прэзідэнта Беларусі з патрабаваннем неадкладна вызваліць усіх арыштаваных у сувязі з падзеямі 19 снежня.

Апрача таго, «Беларусы Швецыі» арганізавалі кампанію «Напішы ліст сваякам палітзняволеных».

«Мы мяркуем, што вельмі важна не забываць і пра сем’і зняволеных. Ім зараз вельмі цяжка. Яны маюць вялікую патрэбу ў салідарнасці і нашай падтрымцы», — заявіў адзін з арганізатараў акцыі, актывіст грамадскага аб’яднання Алесь Літвінчык.

Вольга Класкоўская, "БелаПАН"


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение