У польскай вёсцы Арэшкава змагаюцца за захаванне беларускай школы

Вясковая школа ў Арэшкаве – найменшая ў гміне Гайнаўка. Гмінная Рада ў межах ашчаднасці вырашыла закрыць школу, а вучняў перавесці ў іншую, буйнейшую.
Вясковая школа ў Арэшкаве – найменшая ў гміне Гайнаўка. Гмінная Рада ў межах ашчаднасці вырашыла закрыць школу, а вучняў перавесці ў іншую, буйнейшую.

Бацькі звярнуліся да Рады з прапановай перадаць будынак школы разам з вучнямі іншай вядучай установе – няўрадавай арганізацыі. Адным з аргументаў за захаванне школы ў Арэшкаве было нацыянальнае пытанне.

- У нашай школе 86 працэнтаў дзяцей вучаць беларускую мову. Гэта мовай нашай нацыянальнай меншасці і, я думаю, гэтага мы таксама не павінны згубіць. Школа, да якой прапанавана перайсці нашым дзецям, там менш паловы дзяцей вучаць мову нацыянальнай меншасці. Хочам усё гэта захаваць у нашай мясцовасці.

Навучанне беларускай мове ў арэшкаўскай школе вядзецца з другога па шосты клас уключна. Рада гміны на надзвычайным паседжанні адмовіла ў перадачы школы іншай установе, паводле пастановы гміннай управы існаванне школы спыніцца з завяршэннем бягучага навучальнага года. Бацькі дзяцей з Арэшкава і ваколіц заяўляюць пра далейшыя пратэсты.

Наталля Герасімюк, "Радыё Рацыя"
Фота niva.iig.pl

Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение