У Швецыі праходзіць акцыя "Напішы ліст сваякам палітвязняў"

У Швецыі пашыраецца акцыя салідарнасці ў падтрымку беларускіх палітвязняў. Як паведаміла сястра зняволенага Аляксандра Класкоўскага Вольга, 19 лютага ўдзельнікі акцыі – беларусы і шведы – будуць пісаць паштоўкі сем’ям палітвязняў.

У Швецыі пашыраецца акцыя салідарнасці ў падтрымку беларускіх палітвязняў. Як паведаміла сястра зняволенага Аляксандра Класкоўскага Вольга, 19 лютага ўдзельнікі акцыі – беларусы і шведы – будуць пісаць паштоўкі сем’ям палітвязняў:

– Падчас акцыі мы, прадстаўнікі беларускай дыяспары ў Швецыі, плануем напісаць паштоўкі сем’ям палітвязняў. У Швецыі кампанія салідарнасці "Напішы ліст сваякам палітвязняў" набыла маштабны характар. Да гэтай ініцыятывы, якую прапанавалі беларусы Швецыі, ужо далучыліся шматлікія шведскія арганізацыі. Мы лічым, што гэта вельмі важны акт салідарнасці, вельмі важны крок, бо маральная падтрымка цяпер усім нам вельмі патрэбная.

Як стала нам вядома, участковы інспектар па праспекце Ракасоўскага ў Мінску выбівае ў суседзяў Аляксандра Класкоўскага кампрамат на яго. Участковы падсоўвае ім загадзя падрыхтаваныя скаргі, што нібыта сям’я шуміць, стварае дыскамфорт і нявыгаду суседзям.

Кастусь Бандарук, "Радыё Рацыя"
Фота rferl.org

Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение