Майкл Дуглас: Беларусь – краіна маіх продкаў

Майкл Дуглас: «Беларусь – страна моих предков» (Видео)Вядомы амерыканскі актор і “зорка” Галівуду звярнуўся да беларусаў.

Майкл Дуглас: «Беларусь – страна моих предков» (Видео)Вядомы амерыканскі актор і “зорка” Галівуду звярнуўся да беларусаў.

У Нью–Ёрку падчас вечарыны салідарнасці з Беларуссю, якую ладзіў амерыканскі ПЭН-клуб у падтрымку Беларускага свабоднага тэатру, брытанскі драматург Том Стопард зачытаў ліст ад выбітнага амерыканскага актора Майкла Дугласа:

-“Я Том Стопард, як вы ведаеце ў Амерыцы жыве шмат беларусаў – амерыканцаў, што маюць беларускія карані. Сярод іх шмат знакамітых амерканцаў. Адзін з іх даслаў паведамленне, якое я павінен зачытаць падчас сённяшняй вечарыны, і я хачу пачаць менавіта з гэтага: «Я – амерыканец, бо сям’я майго бацькі прыехала з Беларусі на новым жыццём у краіну Свабоды. Мы абавязаны выкарыстоўваць гэтую свабоду, каб падтрымаць тых, каму адмоўлена ў такіх правах, як права на свабоду выбару. Як актор я рады падтрымаць Беларускі Свабодны тэатр, флагман мірнага пратэсту за справядлівасць і дэмакратыю ў краіне маіх продкаў. Майкл Дуглас.”

Хартыя-97, пераклад "Радыё Рацыя"