У Маскве прайшла акцыя салідарнасці з палітвязнямі ў Беларусі

Акцыя і пікет у абарону свабоды слова і сходаў у Беларусі прайшлі ля будынка беларускай амбасады ў Расіі. Арганізатарам выступіла праваабарончая арганізацыя "Міжнародная амністыя".

Акцыя і пікет у абарону свабоды слова і сходаў у Беларусі прайшлі ля будынка беларускай амбасады ў Расіі. Арганізатарам выступіла праваабарончая арганізацыя "Міжнародная амністыя". Удзельнікі патрабавалі вызваліць вязняў сумлення і выканання права на справядлівае судовае разбіральніцтва для ўсіх затрыманых у выніку падзеяў 19 снежня ў Мінску, падае БелаПАН.

Паводле "Міжнароднай амністыі", усе арганізатары дэманстрацыі ў беларускай сталіцы, якая адбылася неўзабаве пасля выбараў, дзейнічалі ў адпаведнасці са сваім правам на свабоду сходаў.

"Міжнародная амністыя" таксама адзначае, што беларускі АМАП ужываў сілу супраць бяззбройных мірных дэманстрантаў. У справаздачы арганізацыі таксама выказваецца занепакоенасць тым, што арыштаваным за "арганізацыю масавых беспарадкаў" асобам адмаўляюць у законных сустрэчах з адвакатамі, зносінах з сваякамі, неабходнай медычнай дапамозе. Паводле прадстаўнікоў "Міжнароднай амністыі", акцыі салідарнасці з палітвязнямі Беларусі прайшлі ў Цюрыху і Нью-Ёрку, таксама плануюцца ў Лондане і Кішынёве.


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение