Акцыі салідарнасці з беларускімі палітвязнямі прайшлі па ўсім свеце

Дэмакратычныя актывісты правялі традыцыйныя акцыі салідарнасці з беларускімі палітвязнямі ў Беларусі, Літве, Польшчы, Галандыі, Вялікабрытаніі.

Дэмакратычныя актывісты правялі традыцыйныя акцыі салідарнасці з беларускімі палітвязнямі ў Беларусі, Літве, Польшчы, Галандыі, Вялікабрытаніі.

Акцыя салідарнасці з беларускімі палітвязнямі 16 лютага таксама прайшла і ў Вільні. У акцыі прынялі удзел актывісты штабоў кандыдатаў у прэзідэнты, прадстаўнікі беларускай дыяспары, студэнты ЕГУ, студэнты літоўскіх ВНУ.У Маскве актывісты праваабарончай арганізацыі Amnesty International выказалі салідарнасць з беларускімі палітвязнямі ля амбасады Беларусі. Быў наладжаны пікет з патрабаваннем адпусціць апазіцыянераў, затрыманых пасля снежанскіх выбараў.У Гаазе 16 лютага мірная дэманстрацыя салідарнасці з роднымі і блізкімі зніклых Юрыя Захаранкі, Віктара Ганчара, Анатоля Красоўскага, Зміцера Завадскага, са шматлікімі беларускімі палітвязнямі, з усімі ахвярамі "апошняй дыктатуры Еўропы", таксама традыцыйна пайшла каля беларускай амбасады. Акцыя была арганізаваная грамадзянскай ініцыятывай "Мы памятаем".У Варшаве удзельнікі акцыі салідарнасці раздавалі улёткі аб сітуацыі ў Беларусі, а таксама гучна, у мегафон паведамлялі пра тое, што Беларусь просіць аб падтрымцы. Узведзены на ледзяным ветры мур, што сімвалізаваў сцены камераў, у якіх трымаюць беларускіх палітвязняў, быў разбураны. Пасля ўдзельнікі акцыі пад бела-чырвона-белымі сцягамі рушылі па цэнтры Варшавы.

"Еўрарадыё"


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение