У Стакгольме 19 лютага – акцыя салідарнасці з палітвязнямі

Чарговая акцыя салідарнасці з беларускімі палітвязнямі пройдзе ў сталіцы Швецыі Стакгольме 19 лютага. Гэтым разам арганізатары са Згуртавання беларусаў Швецыі і шведскіх грамадскіх аб’яднанняў абралі новае месца правядзенне акцыі і яе фармат.

Кажа Вольга Класкоўская, сястра палітзняволенага Аляксандра Класкоўскага:

– Гэта будзе адбывацца не каля амбасады, бо беларуская амбасада знаходзіцца ў трохі не вельмі добрым месцы для масавых мерапрыемстваў, у нешматлюдным. Невыпадкова мы абралі цэнтр Стакгольма – больш людзей, больш увагі, больш удзельнікаў. Апроч іншага мы мяркуем раздаваць шведам, прахожым, удзельнікам лісты з узорам звароту да беларускіх уладаў з патрабаваннем вызваліць палітычных вязняў і адрасам ды прапаноўваць ім гэта выслаць наўпрост да адмністрацыі Лукашэнкі.

Паводле Вольгі Класкоўскай, акцыі салідарнасці з бедарускімі палітвязнямі ў Швецыі стануць традыцыйнымі і будуць праводзіцца 19 чысла кожнага месяца.

Улад Грынеўскі, "Радыё Рацыя"

Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение