У Беластоку праходзіць фестываль "Беларуская песня 2011"

83 гурты выйшлі на сцэну Гарнізоннага дома культуры ў Беластоку, дзе прайшоў цэнтральны адборачны тур 18-га агульнапольскага фестываля “Беларуская песня 2011”.

83 гурты выйшлі на сцэну Гарнізоннага дома культуры ў Беластоку, дзе прайшоў цэнтральны адборачны тур 18-га агульнапольскага фестываля “Беларуская песня 2011”.

Арганізатарам мерапрыемства выступіла Беларускае грамадска-культурнае таварыста. Па словах старшыні таварыства  Яна Сычэўскага, вялікая колькасць гуртоў-удзельнікаў фестывалю сведчыць пра папулярнасць беларускай песні ў рэгіёне:

– Гэта вельмі цешыць, таму што гэта галоўная праява нашай нацыянальнай тоеснасці і прыналежнасці да беларускай нацыі. Беларускі аматарскі рух, беларускія аматарскія калектывы, якія выконваюць беларускія песні, гэта з'ява даволі мабільная. Гэтыя сферы, мастацкія, артыстычныя, яны ўвесь час шукаюць новых песень, выканаўчых форм, а таксама новых арганізацыйных форм.

Ужо не ўяўляюць сабе жыцця без песні ўдзельніцы калектыва “Рэчанька” з Козлікаў, які існуе амаль 17 гадоў:

– Нам здаецца, што ўсе нашыя песні любімыя. Калі развучваем песню, здаецца, што цяжкая, але як вывучым, то ўсё спяваем, бо гэта вельмі добрыя, вельмі прыгожыя песні.

– Зараз маладых людзей у вёсцы няма, усе пайшлі ў Беласток. І мае ўнучкі пачалі спяваць, але вучоба, праца, і пакідалі, вядомая справа. А мы пенсіянеркі, дык нам толькі і спяваць. "Бабця, ідзі заспявай, бо ты па тэлевізары так прыгожа спявала", – кажуць унучкі. І гэта надае нам духу, і мы з жаданнем спяваем. Журы ацэньвала выканцаў у трох катэгорыях: фальклорная аўтэнтычная песня, фальклорная апрацаваная песня і сучасная песня.

Фінальны канцэрт агульнапольскага фестываля “Беларуская песня 2011” пройдзе ў бліжэйшыя выходныя на сцэне Беластоцкага драматычнага тэатра імя Аляксандра Вянгеркі.

Яна Запольская, "Радыё Рацыя"


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение