У Швецыі пачалася маштабная кампанія за спрашчэнне ўезду беларусаў у краіны ЕС

Шведская ініцыятыва за дэмакратыю і правы чалавека Оstgruppen пачала маштабную кампанію за спрашчэнне ўезду беларусаў у краіны Еўрасаюза.

Шведская ініцыятыва за дэмакратыю і правы чалавека Оstgruppen пачала маштабную кампанію за спрашчэнне ўезду беларусаў у краіны Еўрасаюза.

Оstgruppen — удзельнік кааліцыі Coalition for Europe undivided by visa barriers, якая аб'ядноўвае прыкладна 35 арганізацый.

Хана Судэрбаўм, адна з ініцыятараў акцыі бясплатных віз для беларусаў, актыўны член Оstgruppen, мяркуе, што для пачатку можна было б паменшыць кошт віз, а ў перспектыве наогул адмяніць якую-небудзь аплату за іх.

"Я лічу, што зняцце візавага бар'еру паміж Беларуссю і краінамі Еўрасаюза стала б больш адчувальнай, рэальнай падтрымкай грамадзянскай супольнасці Беларусі, — сказала Судэрбаўм у інтэрв'ю БелаПАН. — Гэта вельмі важна для развіцця і падтрымкі дэмакратыі ў Беларусі. Беларусы павінны мець паўнацэнную магчымасць паўнацэнна перамяшчацца па Еўропе, сустракацца і знаёміцца з новымі людзьмі, глыбей пазнаваць іншыя еўрапейскія краіны, іх культуру, грамадства, традыцыі".

Ініцыятыва Оstgruppen ужо накіравала адпаведныя звароты да кіраўніцтваў краін Еўрасаюза, таксама да акцыі актыўна падключылася шведская прэса. "Я думаю, што ў недалёкай будучыні было б добра ў прынцыпе адмяніць якія-небудзь візы для беларусаў", — мяркуе Судэрбаўм.

Оstgruppen — адна з самых актыўных шведскіх арганізацый, якія займаюцца правамі чалавека ў Беларусі і падтрымкай грамадзянскай супольнасці Беларусі. Акрамя іншага, нядаўна ініцыятыва афіцыйна ўвайшла ў Камітэт па міжнародным кантролі за сітуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі.

"Я ведаю, як цяжка цяпер грамадзянам Беларусі атрымаць візы ў краіны Еўрасаюза. На мой погляд, падобная тэндэнцыя не вельмі добра ўплывае і на імідж ЕС у цэлым. Змякчэнне ўмоў уезду для беларусаў стала б сапраўдным жэстам салідарнасці еўрапейскай супольнасці ў дачыненні да грамадзян Беларусі", — перакананая Хана Судэрбаўм.

"БелаПАН"


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение