Акцыя салідарнасці ў Празе

Артур Папок і Зьміцер Сурба на Вацлаўскай плошчы.
Акцыю падтрымкі палітычных зняволеных правялі ў Празе актывісты фонду “Адкрытая Беларусь”. Мінакам раздавалі ўлёткі і кнігу Алега Алкаева “Растрэльная каманда”.
Акцыю падтрымкі палітычных зняволеных правялі ў Празе актывісты фонду “Адкрытая Беларусь”. Мінакам раздавалі ўлёткі і кнігу Алега Алкаева “Растрэльная каманда”.

Артур Папок і Зміцер Сурба на Вацлаўскай плошчы

Фундацыя “Адкрытая Беларусь” дзейнічае ў Польшчы ўжо некалькі гадоў і мае на мэце спрыянне дэмакратычным пераўтварэнням, развіццю дэмакратыі і гарантванню правоў чалавека ў Беларусі. У суботу актывісты фундацыі прыехалі ў Прагу і правялі пікет на Вацлаўскай плошчы. Мінакам раздаваліся ўлёткі пра сітуацыю ў Беларусі і кніга Алега Алкаева “Растрэльная каманда”, выдадзеная ў перакладзе на ангельскую мову.
Артур Папок
Сярод удзельнікаў пікету -- актывіст кампаніі “Гавары праўду” Артур Папок, які разам з Уладзімірам Някляевым быў збіты міліцыянтамі 19 снежня. Папок: “Цяпер я часова ў Польшчы, маю доўгатэрміновую візу, палітычнага прытулку прасіць не збіраюся, а час у Польшчы стараюся скарыстаць для дапамогі тым, хто цяпер у Беларусі церпіць ад палітычых рэпрэсіяў. А ў Празе хочам прыцягнуць увагу да таго, што робіць рэжым Лукашэнкі. І кніга  Алкаева – красамоўнае  сведчанне пра злачынствы гэтага рэжыму”.
Кнігу Алега Алкаева раздаюць на Вацлаўскай плошчы ў Празе
Па словах Старшыні Рады Фундацыі Зміцера Сурбы, кніга Алега Алкаева – не апошняе выданне фундацыі; запланаваны выхад кнігі пра карупцыю ў вышэйшых эшэлонах улады Беларусі.Зміцер Сурба таксама паведаміў, што ў панядзелак, 14 лютага, у Варшаве каля будынку МЗС адбудзецца акцыя салідарнасці, у якой прымуць удзел і тыя, хто ў выніку падзеяў 19 снежня вымушаны быў пакінуць Беларусь.